Нядзеля, 28.04.2024, 17:18

«МЯДЗВЕДЖЫЯ ПАЦЕХІ», «мядзведжыя камедыі»

Галоўная »
«МЯДЗВЕДЖЫЯ ПАЦЕХІ», «мядзведжыя камедыі» — паказы скамарохаў-дрэсіроўшчыкаў мядзведзяў. Пашыраны ў 16 — 19 ст. у Расіі, Польшчы і на Беларусі. Школы дрэсіроўкі мядзведзяў існавалі ў ваколіцах Гродна, Нясвіжа, Мінска, Ракава, на Палессі, найбольш папулярная з іх т.зв. «Смаргонская акадэмія».

мядзвежыя пацехі, мядзвежыя камедыі
«Мядзведжыя пацехі». Гравюра 1555 год

Беларускія дрэсіроўшчыкі мядзведзяў упершыню ўпамінаюцца ў пачатку 16 ст., калі «мядзведнікаў» абкладалі спецыяльным падаткам. Існаваў асобы рэпертуар «Мядзведжых пацехаў», які складаўся з бытавых сцэнак, анекдотаў, жартаў; выкарыстоўваўся спецыяльны рэквізіт (палкі, бубен, шапкі). Паказы суправаджаліся жартамі і прымаўкамі павадыра, часта спалучаліся з выступленнямі скамарохаў-акрабатаў, лялечнікаў і музыкантаў. Разам з «мядзведжым цкаваннем» і «мядзведжай бойкай» уваходзілі ў мядзведжыя гульні.

Павадыры з «вучонымі» мядзведзямі з Беларусі хадзілі па кірмашах Расіі, Венгрыі, Германіі, Італіі і Скандынавіі. Апошнія паказы зафіксаваны ў пачатку 20 ст.

Аўтар: І.Ю. Ягорава
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 10
Гасцей: 10
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.