Пятніца, 03.05.2024, 13:49

МЯЖА АСЕЛАСЦІ, мяжа яўрэйскай аселасці

Галоўная »
МЯЖА АСЕЛАСЦІ, мяжа яўрэйскай аселасці — частка тэрыторыі Расійскай імперыі, з якой у 1792 — 1917 гг. не дазвалялася свабоднае перасяленне яўрэяў у іншыя рэгіёны краіны. Першапачаткова ўводзілася з мэтай абараніць інтарэсы расійскіх купцоў і прадпрымальнікаў ад канкурэнцыі яўрэйскаму капіталу з зямель, што былі далучаны да Расіі ў сярэдзіне 17 — пачатку 19 ст.: у выніку вайны з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг., трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) і войнаў з Турцыяй (1735-39, 1768-74, 1787-91, 1806-12).

Ахоплівала пераважна вобласці традыцыйнага рассялення яўрэяў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай (Беларусь, большай часткі Украіны, Літва, часткі Латвіі) і каланізаваныя яўрэямі стэпавыя раёны Паўночнага Прычарнамор’я, што былі адваяваны Расіяй у туркаў і крымскіх татар (паўднёвыя вобласці Украіны і частка Малдовы).

Падставай для ўвядзення мяжы аселасці стаў дазвол у студзені 1780 г. яўрэям Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў запісвацца ў гарадское купецкае і мяшчанскае саслоўі. Указам ад 03.01.1792 г. Кацярына II забараніла яўрэям запісвацца ў купецкае саслоўе расійскіх гарадоў і партоў, а дазволіла мець правы «грамадзянства і мяшчанства» толькі ў межах беларускіх намесніцтваў і Таўрычаскай вобласці.

Указам ад 04.10.1794 г. права аселага жыхарства і купецка-мяшчанскіх заняткаў для яўрэяў дазволена ў 10 новаўтвораных губернях. 14.05.1795 г. яўрэям-купцам і мяшчанам забаронена перамяшчацца з губерні ў губерню. Паводле Палажэння аб яўрэях 1804 г. ім дазвалялася пражываць у 13 заходніх губернях. У адпаведнасці з палажэннем 1835 г. у мяжу аселасці ўключаны 15 губерняў: Бесарабская, Валынская, Віленская, Віцебская, Гродзенская, Екацярынаслаўская, Кіеўская, Ковенская, Магілёўская, Мінская, Падольская, Палтаўская, Таўрычаская, Херсонская, Чарнігаўская.

У межах мяжы аселасці яўрэям забаранялася пражываць у вёсках, а таксама ў Кіеве, Севастопалі і Ялце. У Курляндскай губерні, на Каўказе, а пазней і ў Сярэдняй Азіі дазвалялася пражываць толькі «мясцовым яўрэям». Абмежавальнае заканадаўства не датычыла яўрэяў, якія прымалі праваслаўе. У 1835 г. яўрэям дазволена па-за межамі аселасці набываць нерухомасць (акрамя маёнткаў, населеных сялянамі), засноўваць земляробчыя калоніі і фабрыкі. З абмежавальнага заканадаўства выключаліся купцы 1-й гільдыі (указ 1859), асобы з вышэйшай (1861) і сярэдняй (1865, 1866, 1872) адукацыяй, рамеснікі, механікі, вінакуры (1865), аптэкары, дантысты, фельчары, павітухі (1879), ваеннаслужачыя па рэкруцкім наборы з сем’ямі (1860, 1867).

Межы аселасці і ўсе заканадаўчыя абмежаванні яўрэяў у грамадзянска-маёмасных правах скасаваны пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. паводле закону «Аб адмене веравызнальных і нацыянальных абмежаванняў» (02.04.1917).

Аўтар: Я.К. Анішчанка
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Заправочная станция для автокондиционеров купить www.skb-077.ru/ozk.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Заправочная станция для автокондиционеров купить www.skb-077.ru/ozk.
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Заправочная станция для автокондиционеров купить www.skb-077.ru/ozk.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.