Пятніца, 26.04.2024, 08:18

МСЦІЖСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ

Галоўная »
МСЦІЖСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ — рукапісны помнік XIII — XIV стст. Напісаны царкоўна-славянскай мовай уставам у 2 слупкі, на 187 пергаментных аркушах. Уключае пачаткі тэкстаў Евангелляў ад Іаана, Мацвея, Лукі, чытанні ад Марка, Лукі і Іаана (уперамежку), саборнік (паказальнік евангельскіх чытанняў на святах). На палях зробленыя надпісы XVI ст.: зачыны асобных Евангелляў і інш.

У Мсціжскім Евангеллі змешчаныя 1 застаўка і блізу 350 ініцыялаў, выкананых пераважна ў тэраталагічным стылі (яму характэрныя стылізаваныя выявы казачных звяроў і птушак, дзівосна пераплеценых рамянямі). Асобныя ініцыялы маюць жанравы характар. На адным з іх (літара «В») адлюстраваны селянін з рыдлёўкай (адна з першых выяваў працы ў беларускім мастацтве). Аздобы выкананыя 4 колерамі: сінім, чыроным, зялёным, жоўтым. На срэбных пласцінах скуранога пераплёту выгравіраваныя выявы евангелістаў і Ісуса Хрыста на крыжы.

Мяркуюць, што Мсціжскае Евангелле прывезенае ў Беларусь з цяперашніх рускіх земляў. На 1-й і апошняй старонках у XVI ст. зроблены запіс, што мінскі бурмістр Васіль Лax ахвяраваў гэты асобнік царкве Святога Юрыя ў Мсціжы (Барысаўскі раён). Зберагаецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літоўскай Рэспублікі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 41 (490), кастрычнік 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.