Нядзеля, 28.04.2024, 05:31

МУЛЯВІН Уладзімір Георгіевіч

Галоўная »
Уладзімір Мулявін
МУЛЯВІН Уладзімір Георгіевіч (12.01.1941 г., г. Свярдлоўск (цяпер Екацярынбург, Расійская Федэрацыя) — 26.01.2003 г., г.Мінск) — беларускі артыст эстрады, кампазітар. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Народны артыст Беларусі (1979), заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1980), вучыўся ў Свярдлоўскім музычным вучылішчы. З 1962 г. артыст Беларускай філармоніі. З 1969 г. мастацкі кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

У творчасці своеасаблівае выканальніцкае майстэрства спалучаў з глыбокім веданнем народнай песеннай творчасці, захаваннем і ўзбагачэннем яе найлепшых традыцыяў. Аўтар шматлікіх апрацовак беларускіх народных песень, якія вызначаюць стыль і творчую скіраванасць ансамбля. Стварыў шэраг арыгінальных вакальных твораў, пераважна на вершы беларускіх паэтаў: «Пагоня» (Максім Багдановіч), «Малітва» (Янка Купала), «Александрына» (П.Броўка), «Завушніцы» (Максім Танк), «Белая Русь» (У.Скарынкін), музычная паэма «Песня пра долю» і вакальны цыкл на раннія вершы Янкі Купалы і інш. Для іх характэрная блізкасць да беларускага музычнага фальклору, баладнасць, кантыленная распеўнасць мелодыі, шчырасць эмацыйнага тону.

Ha чале ансамбля гастраляваў па рэспубліках СССР, у ГДР, ФРГ, Польшчы, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Францыі, Фінляндыі, Індыі, Швейцарыі, краінах Лацінскай Амерыкі; у 1976 г. разам з ансамблем гастраляваў у ЗША, выступаў разам з амерыканскім гуртом «Нью Крысці Менестрэлс» і выдаў з імі сумесную вінілавую кружэлку.

За значны ўнёсак у развіццё беларускага эстраднага мастацтва ў 1994 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, у 2001 г. — ордэнам Францыска Скарыны.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 48 (497) снежань 2013 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.