Нядзеля, 05.05.2024, 08:39

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА ГОМЕЛЯ

Галоўная »
МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА ГОМЕЛЯ створаны ў 2009 г., размясціўся ў так званым «Паляўнічым доміку» — гарадскім асабняку пачатку XIX ст., пабудаваным для графа М.П. Румянцава.

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА ГОМЕЛЯ

У музеі дзейнічаюць пастаянныя і зменныя экспазіцыі і выстаўкі. У экспазіцыях «Гісторыя Гомеля са старажытнасці да пачатку XX ст.», «Прагулкі па старому Гомелю» прадстаўлена рэтраспектыва станаўлення горада. Тут наведвальнікі маюць магчымасць убачыць прадметы, знойдзеныя на тэрыторыі Гомеля, манеты часоў Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі, дакументы, фотаздымкі, праекты будынкаў, падпісаныя С.Д. Шабунеўскім, і многае іншае. Падчас прагулак па імправізаваных вуліцах Гомеля можна вывучыць этнаканфесійны склад жыхароў горада, апынуцца ў мітусні вакзала, зазірнуць у фотаатэлье, бакалейную лаўку ці на кірмаш. Экспазіцыя «Інтэр’еры гарадскога дваранскага асабняка канца XIX — пачатку XX стагоддзяў»: малая гасцёўня, спальня, кабінет, сталовая — дазваляе сучаснаму гледачу наблізіцца да ўмоў жыцця і быту гарадскіх сем’яў, якія пражывалі ў такіх дамах.

З 2009 г. музей наведалі больш за 22 тысячы чалавек. У музеі налічваецца больш за 300 адзінак захоўвання.

Музей актыўна ўзаемадзейнічае з рэгіянальнымі і рэспубліканскімі музеямі, у рамках міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры ў музеі экспаніраваліся выстаўкі з Францыі, Украіны, Расіі, Казахстана, Кыргызстана.

Крыніца: Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Каталог музеяў.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012 год

Адрас: г.Гомель, вул.Пушкіна, 32
Тэлефоны: +375-232-74-28-23, +375-232-74-67-00
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.