Нядзеля, 05.05.2024, 06:40

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА

Галоўная »
МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА створаны рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 08.04.2010 г. Размешчаны музей у гістарычным цэнтры Мінска на тэрыторыі Верхняга горада. Будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX ст. Для наведвальнікаў музей адчыніў свае дзверы 8 мая 2010 г. экспазіцыяй "Мастак. Грамадзянін. Герой", прысвечанай Герою Беларусі, народнаму мастаку Беларусі, Ганароваму грамадзяніну горада Мінска Міхаілу Андрэевічу Савіцкаму.

Фонды музея ўключаюць больш за 7 тысяч адзінак захоўвання. Іх аснову складаюць калекцыі археалагічных раскопак Мінска XI — XIX стст., прадметаў побыту, фотаапаратаў канца XIX — XX стст., жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мемарыяльныя зборы знакамітых асоб.

У структуру музея ўваходзяць: Мінская гарадская ратуша (пл.Свабоды, 2а), Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл.Свабоды, 15), Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва (пр.Ракасоўскага, 49), Майстэрня-музей народнага мастака Беларусі скульптара Івана Міско (вул.Інтэрнацыянальная, 11а), Флігель Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу (праезд Чыжэўскіх, 10).

У музеі арганізуюцца зменныя тэматычныя выставы, у тым ліку міжнародныя, на аснове збораў калекцыянераў, мастакоў, фатографаў, розных арганізацый і ўстаноў, а таксама ладзяцца разнастайныя творчыя праекты: канцэрты, семінары, канферэнцыі, акцыі, пленэры.

З моманту адкрыцця Музей гісторыі горада Мінска і яго філіялы наведалі больш за 40 тысяч чалавек.

Крыніца: Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Каталог музеяў.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012

Адрас: 220030, г.Мінск, вул.Рэвалюцыйная, 10
Тэлефоны: +375-17-321-24-30, +375-17-321-24-38
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.