Субота, 27.07.2024, 02:37

МУЗЕЙ ПРЫРОДЫ БЯРЭЗІНСКАГА БІЯСФЕРНАГА ЗАПАВЕДНІКА

Галоўная »
МУЗЕЙ ПРЫРОДЫ БЯРЭЗІНСКАГА БІЯСФЕРНАГА ЗАПАВЕДНІКА заснаваны вясной 1940 г. пры Бярэзінскім запаведніку ў в.Крайцы Лепельскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны ўся маёмасць, архіўныя дадзеныя і будынак музея былі знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г. зноў адкрыты для наведвальнікаў. У 1951 г. Бярэзінскі запаведнік ліквідаваны, усе калекцыйныя фонды музея перададзены Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту. У 1959 г. запаведнік адноўлены. У студзені 1983 г. па ініцыятыве Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР у в.Домжарыцы адкрыты музей прыроды.

Асноўны фонд (2008) налічвае 322 адзінкі захоўвання. Агульная плошча 400 м².

У экспазіцыі прадстаўлены карта з абазначэннем усіх нацыянальных паркаў і запаведнікаў Беларусі і карта Бярэзінскага біясфернага запаведніка, на якой паказаны яго асноўныя прыродныя адметнасці. Экспануюцца чучалы жывёл, птушак, рыб, рэптылій і амфібій. Выстаўлены дыярамы: «Бабры», «Рысі», «Ваўкі», «Дзік», «Мядзведзі», «Зубры», «Ласі», «Баравая дзіч», «Зімнія птушкі», «Жураўлі», «Чаплі», «Глушэц», «Лясныя птушкі» і інш.

У доме экалагічнай асветы, які знаходзіцца пры музеі, дэманструюцца кінафільмы на прыродаахоўную тэматыку.

Аўтар: М.В.Кудзін
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: 211188, Лепельскі раён, п.Дамжэрыцы, вул.Цэнтральная, 3
Тэлефон: +375-2132-26-318
Сайт: http://www.berezinsky.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 23
Гасцей: 23
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.