НАРАЎЛЯНСКІ ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙГалоўная »
НАРАЎЛЯНСКІ ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ адчынены рашэннем раённага выканаўчага камітэта № 194 ад 31.12.1991 г. і загадам аддзела культуры № 11 ад 17.01.1992 г., прыняў першых наведвальнікаў 8 мая 1995 г.
Экскурсія пачынаецца з гісторыі будынка – помніка драўлянага дойлідства канца XIX ст. Першая зала – «Мая Нараўляншчына» – прадстаўляе жывапіс Юрыя Фісюка, «Чорная быль», «Чорнае дрэва» – карціны В.Шматава, дыяраму з панарамай адселенай вёскі.
«Залаты фонд» музея – гэта зала ткацтва. У музеі прадстаўлены калекцыя абразоў, Псалтыры, акафістнікі, жыццеапісанні, песеннікі, прапануецца інфармацыя аб дзейнічаючых і страчаных храмах. У зале посуду прадметы з дрэва, гліны, берасты, лыка распавядаюць пра доўгую эвалюцыю спосабаў вырабу посуду.
Сялянскае падвор'е прадстаўляе шматлікі збор сялянскага інвентару, прадметаў рыбалоўства. У экспазіцыі дэманструецца культура сельскага побыту, яго развіццё ад драўлянай печы, трохспіннага ложка, самаката, мухалоўкі, «сабачкі» да швейнай машыны «Зінгер».
Найбольш адметны праект апошніх гадоў – «Знакамітыя землякі».
За 2011 г. музей наведала больш за 10 тысяч чалавек. Колькасць адзінак захавання – 3270. Нараўлянскі музей сёння – даследчы і асветніцкі цэнтр, які прапануе разнастайныя экскурсіі, музейныя заняткі, працу па праграме «Музей і Мы» і інш.
Адрас: 247800, Гомельская вобласць, г. Нароўля, вул. Кастрычніцкая, 14 Тэлефон: +375 2355 22805
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с. |