Пятніца, 19.04.2024, 11:22

НАРОДНАСЦЬ

Галоўная »
НАРОДНАСЦЬ — моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей пераважна рабаўладальніцкай і феадальнай эпох. Найбольш старажытныя народнасці — егіпецкая, старажытна-грэчаская, кітайская і інш. У Заходняй Еўропе народнасці пачалі інтэнсіўна фарміравацца пасля распаду Франкскай дзяржавы з сярэдзіны 9 ст. Ва Усходняй Еўропе ў 9 — пачатку 12 ст. ў рамках Кіеўскай Русі склалася старажытна-руская народнасць. Агульнай назвай насельніцтва Кіеўскай Русі сталі этнонімы «русіны», «русічы». Усходне-славянскія плямёны — крывічы, дрыгавічы і радзімічы — засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі ў 6 — 8 ст., з 9 ст. племянная арганізацыя ўсходніх славян замянялася на тэрытарыяльна-княжацкую; на тэрыторыі Беларусі было больш за 10 княстваў, якія ў 9 — пачатку 12 ст. знаходзіліся ў складзе Кіеўскай Русі. Пасля яе распаду землі Навагрудскага, Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў увайшлі ў Вялікае Княства Літоўскае, у якім узмацняліся інтэграцыйныя працэсы, адбывалася далейшае развіццё феадальных адносін і стварыліся спрыяльныя ўмовы для кансалідацыі беларусаў у самастойны этнас.

Панаванне ў ВКЛ адзінай старажытна-беларускай мовы і культуры, развіццё гаспадарча-эканамічных адносін садзейнічалі фарміраванню беларускай народнасці. Гэты працэс пачаўся ў канцы 13 — 14 ст. і завяршыўся ў 15 — 16 ст. Унутрыэтнічнай кансалідацыі беларускай народнасці садзейнічалі захаванне пэўнай самастойнасці ў рамках ВКЛ былых Полацкага, Віцебскага, Тураўскага, Слуцкага, Мсціслаўскага і іншых княстваў, а таксама рост гарадоў, развіццё гандлю, промыслаў і рамёстваў, кадыфікацыя і уніфікацыя дзяржаўна-юрыдычных норм. Наступныя 17 — 18 ст. былі неспрыяльнымі для далейшага развіцця беларускай народнасці ў выніку працэсаў акаталічвання і паланізацыі, якая працягвалася амаль да сярэдзіны 19 ст. У 2-й палове 19 ст. ў працэсе развіцця капіталістычных адносін беларуская народнасць стала ператварацца ў нацыю. У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі паланізацыя беларусаў была заменена ўплывам рускай культуры, а сам факт аб'яднання ўсходніх славян (рускіх, беларусаў, украінцаў) у адзінай дзяржаве быў прагрэсіўнай з'явай.

Некаторыя этнічныя групы людзей свету і сёння маюць статус народнасці і не кансалідаваліся ў нацыі. Гэта шматлікія групы нассльніцтва Афрыкі і некаторых раёнаў Азіі, якія былі калоніямі заходне-еўрапейскіх дзяржаў, а таксама невялікія народы, што не маюць выразнай нацыянальнай і этнанацыянальнай структуры (эвенкі, чукчы, ханты, мансі і інш.).

Аўтар: В.К. Бандарчык
Крыніца: "Беларуская энцыклапедыя"
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.