Чацвер, 25.04.2024, 17:05

«НАШ ГОЛАС»

Галоўная »
«НАШ ГОЛАС» — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася Беларускай сялянска-работніцкай грамадой на беларускай мове ў Вільні з 27.01 да 28.02.1927 г.. Выходзіла 2 разы на тыдзень. Адлюстроўвала перыяд рэпрэсіяў польскага ўрада супраць беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, выкрывала паклёп на яго арыштаваных прадстаўнікоў, дэпутатаў сейма, інфармавала пра дэманстрацыі ў іх абарону, у т.л. у Мінску (арт. «Буржуазная маральнасць», «У чым вінавацяць нашых паслоў»). Прапагандавала новую тактычную лінію вызвольнай барацьбы ў перыяд наступлення рэакцыі, устаноўку на актывізацыю культурна-асветнага фронту. Крытыкавала пазіцыю ўрада па пытаннях зямельнай рэформы і асветы.

3 літаратурных твораў надрукавала вершы М. Васілька, Т. Кляшторнага, С. Галыша, Т. Волі. Змяшчала інфармацыю пра важныя культурныя падзеі ў Заходняй і Савецкай Беларусі. Выдадзеныя 10 нумароў, з іх 1, 2, 4, 8, 10-ы канфіскаваныя. Забароненая польскімі ўладамі.

Крыніца: "Краязнаўчая газета”
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.