Субота, 27.07.2024, 03:50

НАВАСЕЛЛЕ, уваходзіны, улазіны

Галоўная »
НАВАСЕЛЛЕ, уваходзіны, улазіны — сямейная ўрачыстасць з нагоды перасялення ў новы дом (хату, кватэру).

На наваселле запрашаюць родных, сваякоў, суседзяў, сяброў. Віншуюць гаспадароў, госці ўручаюць ім падарункі. У вёсцы раней прыносілі з сабой зерне (пераважна жыта), печаны хлеб, сала, каўбасы і інш. прадукты. У наш час дораць прамысловыя тавары, прадметы народных промыслаў. Пераступаючы парог, некаторыя госці кідаюць на падлогу манеты, жадаючы такім чынам дабрабыту ў доме.

Перад засяленнем (іншы раз паводле традыцыі за суткі да пераезду) многія гаспадары пускалі ў хату ката ці пеўня, якія выступалі як абярэгі ад хвароб і смерці членаў сям’і. Элементы наваселля — агледзіны жылля, святочнае застолле, танцы і іншыя забавы.

Аўтар: I.М. Браім
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.