Субота, 27.07.2024, 07:21

НЕРВЮРА, гурт

Галоўная »
НЕРВЮРА (франц. nervure ад лац. nervus жыла, сухажылле), гурт у архітэктуры — арка з ачасаных клінападобных камянёў або цаглінаў, што ўмацоўвае рэбры крыжовага, сеткавага, зорчатага і іншых формаў скляпення.

Нервюры былі пашыраныя ў архітэктуры готыкі, дзе складалі аснову каркаснай канструкцыі перакрыцця, перадаючы нагрузку ад скляпенняў на слупы, патоўшчаныя часткі сценаў, контрфорсы, аркбутаны, лапаткі і інш. У выніку аблегчылася канструкцыя перакрыцця, пашырыліся пралёты, інтэр'ер стаў больш прасторным.

У беларускай архітэктуры XVI — XVII стст. складаны малюнак зорчатых скляпенняў узбагачаў мастацкае вырашэнне інтэр'ера (найбольш цікавыя нервюры ў Мураванкаўскай царкве-крэпасці). Часам выкарыстоўвалі несапраўдныя нервюры, аздобленыя разеткамі і іншымі арнаментальнымі матывамі (Чарнаўчыцкі Траецкі касцёл).

У пабудовах стыляў рэнесансу, барока, класіцызму страцілі сваю мастацкую ролю, аднак захоўваліся як канструкцыйны элемент (у крыжовых і паўцыркульных на распалубках скляпеннях). Дэкаратыўнае значэнне набылі ў архітэктуры несапраўднай готыкі, часам імітаваліся тынкоўкай і стукам (капліца-пахавальня ў в. Закозель Драгічынскага раёна).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 40 (585) кастрычнік 2015 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.