Субота, 27.04.2024, 04:33

НЯМІГА

Галоўная »
НЯМІГА – адна з найстаражытных вуліцаў Мінска. Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, паміж р. Свіслач і вул. К. Цэткін. Працягласць 1840 м.

Узнікла ў XII ст. як адна з цэнтральных гандлёвых магістраляў, што злучала гандлёвую плошчу перад Менскім замкам (Ніжні рынак) з былым Койданаўскім трактам. У дакументах XVI – XVIII стст. называлася Нямізскай. Назву атрымала ад ракі Нямігі (прыток Свіслачы, у пачатку XX ст. заключаная ў падземны калектар), уздоўж якой вуліца пралягала. У XIX ст. уключала Ніжні і Рыбны рынкі і звязвала гандлёвую плошчу на Траецкай гары з рынкам на былым Раманаўскім прадмесці (раён сучасных вуліц Раманаўская Слабада і Мяснікова).

Да канца XVIII ст. забудова была пераважна драўляная (у 1793 г. існавалі толькі 2 мураваныя дамы), шмат разоў гарэла (асабліва моцны пажар у 1835 г.).

У пачатку XVII ст. на скрыжаванні вуліцаў Няміга і Ракаўскай пабудаваны ансамбль праваслаўнага манастыра з Мінскай Петрапаўлаўскай царквой; у XVIII ст. на Нямізе пабудаваная сінагога (не збераглася). У XIX ст. забудаваная 2 – 3-павярховымі жылымі будынкамі з крамамі, што стваралі суцэльны вулічны фронт, мелі асобныя рысы стылю класіцызму. Спачатку праезная частка вуліцы была вымашчаная драўляным насцілам, у XVII – XVIII стст. забрукаваная каменнем, у пачатку XX ст. заасфальтаваная.

У Вялікую Айчынную вайну ў раёне вуліцы Няміга і Ракаўская было гета.

У пачатку 1970-х гг. старая забудова Нямігі па-варварску знішчаная ў сувязі з рэканструкцыяй транспартнай магістралі вуліц М. Багдановіча – Няміга. Паводле праекта 1976 г. (С. Мусінскі, Г. Каласкова, Г. Басінкевіч) у канцы XX ст. пабудаваны гандлёвы цэнтр «На Нямізе», а таксама – жылыя дамы павышанай паверхавасці, пешаходная эспланада, узнятая над праезнай часткай. На пачатку 2000-х гг. высотнымі будынкамі забудаваная процілеглая частка пачатку вуліцы (пры гэтым былі знесеныя рэшткі старой архітэктуры Нямігі).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 9 (602) сакавік 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.