Субота, 27.04.2024, 08:06

НЯСВІЖСКІ КАДЭЦКІ КОРПУС (школa, акадэмія)

Галоўная »
НЯСВІЖСКІ КАДЭЦКІ КОРПУС (школa, акадэмія) — ваенная навучальная ўстанова ў Нясвіжы ў 18 ст. для падрыхтоўкі кадраў войска Радзівілаў — міліцыі. Заснаваны 25.05.1747 г. вялікім гетманам BKЛ М.К.Радзівілам Рыбанькай.

На навучанне прымаліся 14-гадовыя падлеткі са шляхты. Выкладаліся французская, нямецкая, лацінская, руская мовы, геаметрыя, матэматыка, цывільная і вайсковая архітэктура, маляванне, айчыннае права, айчынная і агульная гісторыя. Кадэты вучыліся верхавой яздзе, фехтаванню, танцам, павінны былі размаўляць паміж сабой на замежных мовах. Яны неслі вартавую службу. У лістападзе 1751 г. было 13 вучняў.

Відаць, корпус заняпаў у 1750-я г. Адроджаны ў 1767 г. К.С.Радзівілам Пане Каханку. На вучобу прымалі ўжо адукаваных падлеткаў — дзяцей мяшчан з гарадоў князя і шляхецкую моладзь (у іншыя кадэцкія карпусы прымалі толькі шляхту). Выкладчыкамі працавалі пераважна немцы, а таксама кадэты папярэдніх выпускаў. Корпус месціўся ў Нясвіжскім замку. Кадэты штомесяц атрымлівалі па 24 злотыя. У сярэдзіне 1770-х г. корпус перастаў існаваць.

Аўтар: В.С.Пазднякоў
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.