Субота, 27.07.2024, 03:50

ПАДАННЕ

Галоўная »
ПАДАННЕ — жанр фальклору; вуснае апавяданне, у якім з элементамі меншай ці большай фактычнай сапраўднасці тлумачыліся рэальныя з'явы навакольнага жыцця, расказвалася пра значныя гістарычныя падзеі роднага краю, пра народных герояў. Паданні, як і легенды, блізкія да казак, але вызначаюцца не толькі займальнасцю; у своеасаблівай форме яны неслі людзям веды пра навакольны свет і гісторыю краю.

Беларускія паданні вядомыя з часоў Кіеўскай Русі (пра Рагнеду, Усяслава Чарадзея). Захаваліся летапісныя апавяданні, у аснову якіх пакладзеныя народныя паданні пра воінскія подзвігі герояў, якія абаранялі родную зямлю ад захопнікаў («Паданне пра Кажамяку»). Цікавыя і паэтычныя паданні пра гістарычнае мінулае ў беларускіх хроніках XVI ст., напрыклад, у «Хроніцы Быхаўца» (пра паходы Гедзіміна на Украіну і Альгерда на Маскву, пра заснаванне Вільні ды інш.).

Беларускія паданні тэматычна падзяляюцца на гістарычныя — пра войны, барацьбу з іншаземнымі захопнікамі, пра эпідэміі («Адкуль рубеж», «Поле татарына», «Бітва пад Лясной», «Пра 1812 год»), пра гістарычных асобаў і герояў («Пра князя Яраслава», «Пятро Вялікі», «Платон-казак»); тапанімічныя — пра паходжанне гарадоў, мястэчак, вёсак, урочышчаў, гарадзішчаў і інш. («Пра заснаванне Магілёва», «Адкуль Нясвіж», «Дзявочая горка»).

Паданні і легенды перадаваліся з пакалення ў пакаленне і былі своеасаблівай гістарычнай памяццю народа. Сюжэт падання пра народнага героя разбойніка Машэку выкарыстаў Янка Купала ў паэме «Магіла льва». Паводле гэтай паэмы і п'есы Е. Міровіча («Машэка») Р. Пукст напісаў оперу «Машэка».

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 35 (628) верасень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.