Пятніца, 26.04.2024, 03:12

АПАВЯДАННЕ

Галоўная »
АПАВЯДАННЕ як вусная форма ўзнікла ў старажытнасці з расказаў саміх аўтараў (апавядальнікаў, баёнаў, казачнікаў) пра пэўныя жыццёвыя эпізоды, падзеі, дзе прысутнічала адна сюжэтная лінія, некалькі дзейных асоб.

У пісьмовай форме магло ўзнікнуць і з анекдота, падання, казкі. Жанр апавядання развівалі Дж.Бакача, М.Сервантэс, Э.Гофман, П.Мерымэ, А.Пушкін і г.д. Лічыцца, што ў беларускай літаратуры апавяданне пачало сцвярджацца ў XIX ст. («Кручаная баба» А.Плуга, «Тралялёначка» Францішка Багушэвіча), пазней, на пачатку XX ст. традыцыі яго развівалі Ядвігін Ш., Цётка, Якуб Колас, Зм.Бядуля, Максім Багдановіч, М.Гарэцкі і інш.

3 таго часу яно развілося як бытавое, псіхалагічнае, лірычнае, імпрэсійна-настраёвае, сатырычнае, і многія іхнія аўтары сталі выдатнымі майстрамі-апавядальнікамі (Л.Калюга, Я.Брыль, М.Лупсякоў, I.Навуменка, В.Адамчык, А.Кудравец, М.Стральцоў, А.Жук, А.Федарэнка і інш.).

Да апавядання блізкія жанры навэлы і аповесці, прытчы. Яно можа весціся ад розных асоб, у тым ліку і ад аўтарскага «я». Апроч празаічнага, ёсць апавяданне і вершаванае, якое развілося з гутарак (гавэнд), быліц («Травіца брат-сятрыца» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Вераніка» М.Багдановіча, «Святы Ян» Я.Коласа, «Сват» Я.Купалы і інш.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.