Пятніца, 26.04.2024, 18:45

ГАРАДЗІШЧА

Галоўная »
ГАРАДЗІШЧА – рэшткі старажытнага ўмацаванага паселішча, феадальнай сядзібы – замка, горада. Звычайна пляцоўка на ўзгорку або на мысе, ахаваная прыроднымі перашкодамі (рака, возера, яр, балота) і ўмацаваная равамі, землянымі валамі або сценамі. Узнікненне гарадзішчаў звязана з развіццём аселасці і паяўленнем прыбавачнага прадукту ў выніку пераходу ад палявання і рыбалоўства да земляробства і жывёлагадоўлі.

На Беларусі найбольш пашыраны гарадзішчы – пасёлкі патрыярхальна – сямейных абшчын. У басейне Прыпяці і на поўдні Верхняга Падняпроўя гарадзішчы будавалі плямёны мілаградскай культуры, у Верхнім Панямонні і на паўночным захадзе Верхняга Падняпроўя – штрыхаванай керамікі культуры, на поўначы Верхняга Падняпроўя, у Верхнім і Сярэднім Падзвінні – днепра-дзвінскай культуры. Плямёны зарубінецкай культуры выкарыстоўвалі гарадзішчы плямён мілаградскай культуры. На поўначы і ў сярэдняй частцы Беларусі, дзе пераважае марэнны ландшафт, гарадзішчы стваралі на мысах і стромкіх узгорках, у поймах рэк і на берагах азёр, сярод балот.

На поўдні, дзе мясцовасць раўнінная, гарадзішчы будавалі на роўным месцы, на ледзь прыкметных узвышэннях сярод балот або ў забалочаных поймах і на мысах па карэнных берагах рэк. Гарадзішчы мілаградскай культуры былі большых памераў. Форма і планіроўка іх залежалі ад канфігурацыі ўзгоркаў (мысаў), на якіх яны ствараліся. На ранніх гарадзішчах жытлы часцей рабілі ўздоўж краю пляцовак ці вала, гаспадарчыя пабудовы размяшчалі ў цэнтры пляцовак. Пазней, з павелічэннем колькасці жыхароў, жытлы і гаспадарчыя пабудовы ставілі на ўсёй тэрыторыі гарадзішча.

Плямёны мілаградскай культуры жылі і на гарадзішчах, і на селішчах. На гарадзішчах яны ставілі невялікія аднакамерныя дамы слупавой канструкцыі. Сцены рабілі з тонкіх бярвён або з плятня. Падлогу заглыблялі ў зямлю. На позніх гарадзішчах будавалі наземныя жытлы. Плямёны днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур жылі толькі на гарадзішчы. Усе вядомыя на іх тэрыторыі неўмацаваныя паселішчы адносяцца да часу, калі папярэднічаў узнікненню гарадзішча або калі гарадзішча як месца сталага пражывання ўжо не існавала. Гарадзішчы часта размяшчаліся групамі па 2 – 4 у кожнай. Гэта дало падставу некаторым даследчыкам зрабіць вывад, што на асобным гарадзішчы жыла адна патрыярхальна – сямейная абшчына, а група такіх гарадзішчаў належала патрыярхальнаму роду.

У плямён штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культур жытлы слупавой канструкцыі складаліся з 3 – 5 жылых камер, а пазней з 1 – 2. Сцены рабілі з бярвён, часта абмазвалі глінай. У 4 – 5 ст. н. э. ўсюды пашырыліся аднакамерныя жытлы зрубнай канструкцыі.

Спачатку гарадзішчы ўмацоўвалі толькі па краі пляцовак абарончай сцяной. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж родамі і плямёнамі вымушала ўмацоўваць гарадзішчы землянымі валамі і равамі. На грабянях валоў часта будавалі драўляныя абарончыя сцены. З 4 – 5 ст. н.э. гарадзішчы саступілі месца неўмацаваным селішчам. Невялікая частка гарадзішчаў ператварылася ў сховішчы на час ваеннай небяспекі. У познім сярэднявеччы будавалі гарадзішчы-крэпасці, у плане яны былі прамавугольныя, квадратныя, трохвугольныя.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.