Серада, 08.05.2024, 03:49

ПАДБЯРЭСКІ (Друцкі-Падбярэскі) Рамуальд Андрэевіч

Галоўная »
ПАДБЯРЭСКІ (Друцкі-Падбярэскі) Рамуальд Андрэевіч [1812 ці 1813, Вільня — 10(22).10.1856] — беларускі і польскі выдавец, публіцыст, фалькларыст. Скончыў Віленскую гімназію (1830). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1836 — 1840). 3 1840 г. адзін з актыўных удзельнікаў беларускага гуртка ў Пецярбургу. Падтрымліваў сувязі з Т. Шаўчэнкам, рускімі славянафіламі.


3 1847 г. у Вільні. Сваёй грамадзянскай дзейнасцю дапамагаў гуртаваць культурныя сілы Беларусі. Выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі «Rocznic Literecki» («Літаратурны штогоднік», тт. 1-4, Пб.;Вільня, 1843 — 1849) і «Навукова-літаратурны дзённік» [«Раmietnік Naukowо-Literaсkі», тт. 1-2 (чч. 1 — 6), Вільня, 1849 — 1850], у якіх публікаваў беларускіх аўтараў і матэрыялы, звязаныя з Беларуссю. У друку выступаў з допісамі пра культурныя падзеі, водгукамі на творы мастацтва, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, напісанымі пад уплывам ідэяў В. Бялінскага і «натуральнай школы». У артыкуле «Беларусь і Ян Баршчэўскі» (прадмова да т. 1 кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня...», 1844) з дэмакратычных пазіцыяў характарызаваў беларускую літаратуру першай паловы XIX ст. і ўпершыню вызначыў рысы яе народнасці. Аўтар фальклорна-этнаграфічнага нарыса «Беларускае вяселле» («Пллюстрацня», 1848, т. 6, № 1), «Лістоў з Беларусі» [«Туgodnik Реterburskі» («Пецярбургскі штотыднёвік»), 1844, № 79, 81, 82], а таксама «Аntoni Аbramowicz, muzyk» («Rocznik Literacki», 1846, № 3). Выдаў зборнік Т. Лады-Заблоцкага «Паэзія» (1845), апублікаваў «Дыярыуш» С. Бельскага («Аthenaeum», 1842, т. 4). Вывучаў помнікі старажытнасці і гісторыі Беларусі.

У 1850 г. за антыўрадавую літаратурную дзейнасць арыштаваны і высланы ў Архангельскую губерню, дзе і памёр.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 36 (629) верасень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.