ПАДГОРНЕНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПАДГОРНЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на заходняй ускраіне вёскі Падгорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў другой палавіне 19 стагоддзя з цэглы.
Вырашана спічастым абеліскам-пірамідай. У ніжняй частцы грані крапаваны прамавугольнымі нішамі (мемарыяльныя дошкі не захаваліся).
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|