Субота, 27.07.2024, 03:24

ПАДЗОР

Галоўная »
ПАДЗОР — 1) у драўляным дойлідстве дошка з глухой, скразной або краявой разьбой, што акаймоўвае навісь даху або страхі; элемент архітэктурнага дэкору. Выкарыстоўваецца пераважна ў жыллі, некаторых гаспадарчых пабудовах, брамах і варотах, культавых збудаваннях.

Мастацкая роля падзора — стварэнне складанага малюнка святлаценю на ніжняй частцы антаблемента або верхняй частцы сцяны будынка. Ім найчасцей аздабляюдь будынкі і збудаванні з вальмавым дахам. Найбольш простыя падзоры — дошкі з краявой разьбой у выглядзе зубцоў або хвалі (у Рамельскай Міхайлаўскай царкве). Ажурная скразная разьба падзора з выкарыстаннем арнаментальных геаметрычных і раслінных матываў характэрная для жыллёвага будаўніцтва ўсходу і паўднёвага ўсходу Беларусі (жылыя дамы ў Ветцы, Гарадку, Гомелі, Мазыры і інш.);

2) у дэкаратыўна-ўжытковым мастацтве — брыжы (вузкая палоска тканіны, сабраная ў зборачкі), карункі, якімі абшываецца край прасціны, пакрывала і да т.п. На захадзе Віцебшчыны таксама называюць падузорнік.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 40 (633) лістапад 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.