Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 16.09.2024, 02:00 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
МАЗЫРГалоўная »МАЗЫР – горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Мазырскага раёна, чыгуначная станцыя (на лініі Калінкавічы – Оўруч), за 133 км на паўднёвы захад ад Гомеля, 289 км ад Мінска. Каля горада праходзіць Мазырская града (208 м над узроўнем мора, самая высокая на Беларускім Палессі), у зоне ландшафтнага заказніка Мазырскія Яры. На паўночным усходзе р.Прыпяць (прыток р.Дняпро). Аўтадарогамі звязаны з Гомелем, Бабруйскам, Оўручам і іншымі гарадамі. Найбольшы ў Беларусі порт (да 1985 г. порт Пхоў) на левым беразе Прыпяці. Насельніцтва 108 800 чалавек (2009 г.). Герб Мазыра Археолагамі выяўленыя гарадзішча VIII – XI стст. (на месцы былой в.Кімбараўка, на правым беразе р.Прыпяць), селішча і бескурганны могільнік мілаградскай культуры, стаянка каменнага веку, селішча зарубінецкай культуры (у наваколлі былой в.Баравікі), селішча VIII – XI ст. (на захад ад гарадзішча), што сведчыць аб засяленні гэтых мясцінаў у далёкай мінуўшчыне. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомы з 1155 г. Некаторы час горад складаў асобны ўдзел, затым – належаў Кіеўскаму княству. Князь Юрый Даўгарукі перадаў яго князю чарнігаўскаму Святаславу Ольгавічу, потым Мазыром валодаў кіеўскі князь Ізяслаў Давыдавіч. Працяглы час належаў Тураўскаму княству, князі і епіскапы якога называліся Тураўскімі і Мазырскімі. Існавалі Петра-Паўлаўскі мужчынскі і Параскеўскі жаночы манастыры. Акрамя земляробства жыхары займаліся рознымі промысламі, пра што сведчаць рэшткі выяўленай тут каменярэзнай майстэрні 2-й паловы XII – пачатку XIII ст. Дзякуючы раскопкам выяўленыя і вырабы са шкла мясцовых майстроў. У 1413 г. Мазыр з наваколлем у складзе ВКЛ. Упамінаецца ў 1453 г., а таксама ў грамаце ад 5 мая 1480 г. караля польскага Казіміра IV купцу Цярэшкавічу аб дазволе яму на бяспошлінны гандаль у гарадах ВКЛ. У 1497, 1521 і 1534 гт. крымскія татары трымалі горад у аблозе, потым спалілі і разрабавалі яго. У 1500 г. ўтвораны Мазырскі павет у Мінскім ваяводстве. Пад 1503 г. упамінаецца ў дакументах аб спрэчных землях паміж Літвой і Маскоўскай дзяржавай. У 1534 г. горадам авалодалі рускія войскі на чале з князем Міхаілам Глінскім. Горад меў даволі шырокія гандлёвыя сувязі. Як сведчыць дакумент 1516 г., мазырцы са сваім таварам хадзілі ў Люблін, Познань, Варшаву, Гнезна, на Валынь. У 1566 г. Мазырскі павет у складзе Кіеўскага ваяводства, а пасля 1569 г. (стварэнне Рэчы Паспалітай) зноў у Мінскім. У 1571 г. 550 дамоў, 44 крамы, 5 цэркваў, шпіталь, каля 2 000 жыхароў. 28 студзеня 1577 г. кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый падпісаў грамату аб наданні Мазыру магдэбургскага права. У 1613 г. быў абведзены валам з 7 вежамі і фартамі. У 1610 г. кароль польскі Жыгімонт III Ваза зацвердзіў герб горада – на блакітным фоне чорны арол з распасцёртымі крыламі. У 1615 г. кароль выдаў фундуш на першы ў Мазыры касцёл, а ў 1616 г. яго будаўніцтва было завершанае. Пры касцёле дзейнічала езуіцкая місія, а з 1726 г. школа. У кастрычніку 1615 г. гараджане ўзнялі бунт супраць замкавай адміністрацыі, а ў 1616 г. – супраць прыняцця Брэсцкай уніі. У выніку ваенных дзеянняў 1648 – 1667 гг. Мазырскі павет страціў 56,3 % дымоў і 59 % насельніцтва. Гандлёвыя сувязі пастаянна пашыраліся, аб чым сведчаць знойдзеныя тут манетныя скарбы розных стагоддзяў: дынары BKЛ, соліды Рэчы Паспалітай, манеты Прусіі і Прыбалтыкі, Чэхіі, BKЛ і Польшчы, залаты дукат Галандыі. У 1645 г. узведзены Бернардзінскі кляштар, пазней пабудаваны Марыявіцкі і Тэрыянцаў кляштары (мужчынскі і жаночы). У 1760 – 1775 гг. на месцы драўлянага храма ўзведзены мураваны касцёл пры кляштары бернардзінцаў (у XIX ст. перададзены праваслаўным). Для планіроўкі горада таго часу характэрная веерная сістэма – вуліцы разыходзіліся ад рыначнай плошчы ў розных напрамках. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай Імперыі, у 1793 – 1796 гг. – у Мінскім намесніцтве, затым у Мінскай губерні (да 1921 г.). У 1812 г. у час наступлення войск Напалеона ў горадзе размяшчаліся рускія войскі генерала Ф.Ф. Эртэля. У 1825 г. больш за 2900 жыхароў, 530 драўляных і 3 мураваныя дамы, 2 манастылеграфная сувязь з Мінскам. У 1885 г. заснаваная запалкавая фабрыка «Маланка», на хутары Целепуны (цяпер у межах горада) працавала фанерная фабрыка «Прыма» А.Лур'е, Пасля здачы ў эксплуатацыю ў 1916 г. чыгуначнай лініі Калінкавічы – Оўруч пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. Паводле перапісу 1897 г. – 628 двароў, 7339 жыхароў, 4 царквы, 2 капліцы, 4 яўрэйскія малітоўныя дамы, сінагога, бальніца, паштова-тэлеграфная кантора, прыстань, прагімназія, 1-класнае прыходскае і прыватнае жаночае 2-класнае вучылішчы, піваварны завод, майстэрня па апрацоўцы скураў, 170 крамаў, 3 крупадзёркі, маслабойня, 13 заезных дамоў, 8 корчмаў, 3 вінныя крамы. У 1904 г. 1210 жылых будынкаў, у т.л. 102 мураваныя. Горад асвятлялі 50 газавых ліхтароў, дзейнічаў водаправод. У 1907 г. адкрыта жаночая гімназія на базе жаночага вучылішча (заснаванае ў 1860 г.). У 1908 г. было 10395 жыхароў. Аднаўленне гаспадаркі адбывалася даволі хутка. У 1921 г. працавалі лесапільны, фанерны і гарбарны заводы, друкарня. Развівалася саматужная прамысловасць. У 1932 г. адкрылася першая ў Беларусі авіялінія Мінск – Глуск – Парычы – Мазыр. У 1935 г. прадавалі адноўленыя і ў апошнія дзесяцігоддзі новазбудаваныя электрастанцыя (1920), лесапільня (1918), шпала-гаптарэзны (1932) і фанерны (1901) заводы, мэблевая фабрыка (1930), мясакамбінат (1932), паравы млын (1917), кавальская, кравецкая, шавецкая, панчошная арцелі і інш. У 1935 г. адкрыўся калгасна-саўгасны тэатр (у 1938 – 1941 гг. Палескі абласны драматычны тэатр, у 1939 г. прысвоена імя Янкі Купалы). З 27 верасня 1938 г. горад абласнога падпарадкавання. З 15 студзеня 1938 г. да 8 студзеня 1954 г. цэнтр Палескай вобласці. У 1939 г. 17600 жыхароў. Былы касцёл бернардынцаў, цяпер царква Святога Міхаіла Архангела У Вялікую Айчынную вайну акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У першыя месяцы вайны ў горадзе працаваў філіял Цэнтральнай партызанскай школы. Была сфармавана кавалерыйская група (каля 1000 чалавек), якая выступала ў напрамку Жлобін – Рагачоў. За перыяд акупацыі было загублена 4730 жыхароў. Вызвалены 14 студзеня 1944 г. З 1929 па 1937 гг. працаваў краязнаўчы музей, адноўлены ў 1949 г. У 1963 г. створаны філіял абласнога Дзяржаўнага архіва. Драматычны тэатр імя Івана Мележа Цэнтральная плошча У 1969 г. у раёне в.Міхалкі пачалося будаўніцтва Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і рабочага гарадка (першая чарга пушчана ў 1975 г.). З 1990-х гадоў праходзіць Міжнародны фестываль юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі». Захаваліся царква (былы касцёл бернардзінцаў), будынкі кляштара, кляштар цыстэрцыянак, жылыя дамы пачатку XX ст. Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 12 (413) сакавік 2012 г. «Краязнаўчая газета» № 13 (414) красавік 2012 г. |
|