ПАГАРЭЛЬЦЕНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПАГАРЭЛЬЦЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Пагарэльцы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1930-я гады з цэглы і бетона.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохграннай пад двухсхільным пакрыццём навіссю, адкрытай з трох бакоў прамавугольнымі прасветамі і ўзнятай на пірамідальны пастамент на трох’ярусным стылабаце. Пад навіссю была пастаўлена скульптура.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|