Субота, 27.07.2024, 04:00

ПАЛАНЭЗ

Галоўная »
ПАЛАНЭЗ (польск. Polonez ад фр. polonaise) — старадаўні польскі танец-шэсце ўрачыстага характару.

Выконваўся як правіла напачатку баляў, чым падкрэсліваў урачысты, узнёслы характар свята. У паланэзе танцавальныя пары рухаюцца па ўсталяваных правіламі геаметрычых фігурах. Музычны намер танца — 3/4. Жанрава вызначальныя рысы — 4-дольны тактавы намер, тыповая рытмаформула, каданс (кадэнцыя).

Папярэднік паланэза — 4-дольны павольны «пешы» танец, што вылучыўся з вясельных абрадавых танцаў, у XVII ст. адкрываў вясковыя святы або выконваўся ў час вяртання з палявых, лугавых, лясных працаў. У XVIII ст. пад назвай «Польскі танец» пашырыўся ў шляхецкім асяроддзі, дзе набыў ваяўнічы кавалерскі характар. У канцы XVIII ст. атрымаў назву «паланэз». Адыграў прыкметную ролю ў фармаванні нацыянальнага аблічча польскай прафесійнай музыкі.

3 1790-хгг., калі з'явіліся «Паланэзы не для танца» М. К. Агінскага, і ў XIX ст., у перыяд рамантызму, паланэз узбагаціўся рысамі паэмнасці, лірычнасці, значна пашырыўся яго эмацыйны дыяпазон. Вяршыні развіцця дасягнуў у творчасці Ф. Шапэна. Да паланэзу звярталіся І.С. Бах, В.А. Моцарт, К.М. Вебер, М. Глінка, П. Чайкоўскі, А. Скрабін, А. Лядаў ды інш.

Найбольш раннія звесткі пра паланэз на тэрыторыі Беларусі адносяцца да 1780-х гг. і звязаныя з творчасцю кампазітара і дырыжора Я.Д. Голанда (Нясвіж; арыя Паляка з оперы «Чужое багацце нікому не на карысць», пастаноўка 1780 г.) і Р. Вардоцкага (арыя з оперы «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» у тэатры Забельскай калегіі, цяпер вёска ў Верхнядзвінскім раёне). У XIX ст. вядомыя паланэзы для канцэртнага выканання I. Дабравольскага (для скрыпкі), Міхала Казіміра Агінскага (для скрыпкі і фартэпіяна), Міхала Клеафаса Агінскага і В. Казлоўскага (для аркестра), Напалеона Орды, А. Абрамовіча, С. Манюшкі, К. Ельскага («Паланэз 1837 г.»), Ф. Міладоўскага («Паланэз на 4 рукі для Міхася і Іяасі» для фартэпіяна) і інш. Асаблівую папулярнасць набыў паланэз «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага. У наш час уваходзіць у рэпертуар народных скрыпачоў і служыць своеасаблівым паказчыкам іх майстэрства, а таксама выконваецца эстраднымі і рокавымі калектывамі, у сучасных апрацоўках; існуюць сучасныя песенныя тэксты на мелодыю (у Беларусі С. Сокалава-Воюша па-беларуску, В. Шарапава па-руску), a таксама тэкставыя адаптацыі на рускай (Л. Кавалеўскі), польскай (Б. Леўтак-Бачынскай), якуцкай (К. і Л. Ягоравы) ды іншых мовах.

3 сучасных беларускіх кампазітараў паланэзы пісалі Д. Лукас (з музыкі да кінафільма «Несцерка»), Ю. Бяльзац — (з сюіты на тэмы польскіх народных танцаў), Г. Вагнер (з балета «Падстаўная нявеста») і інш.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 2 (643) студзень 2017 г.;
«Краязнаўчая газета» № 3 (644) студзень 2017 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 35
Гасцей: 35
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.