Субота, 27.07.2024, 04:05

ПАЛАНІЗМ

Галоўная »
ПАЛАНІЗМ (ад лац. polonus — польскі) — слова, запазычанае з польскай мовы.

У беларускую мову паланізмы пачалі пранікаць з канца XIV ст. Актыўнае папаўненне слоўніка беларускай мовы паланізмамі працягвалася да 1930-х гг. Запазычанне іх адбывалася двума шляхамі: вусным (у выніку зносінаў беларусаў з палякамі як суседнім народам і прадстаўнікамі польскага народа, якія жылі на тэрыторыі Беларусі) і пісьмовым (праз пераклады твораў з польскай мовы на беларускую).

Такіх словаў у беларускай мове даволі шмат з той прычыны, што яна развівалася ў суседстве з польскай. Большасць з іх увайшла ў слоўнік беларускай мовы і цяпер нічым не адрозніваецца ад уласна беларускіх словаў (торба, лічба, зброя, рахунак, кошт, марна, здрада). Аднак у мастацкіх творах нярэдка ўжываюцца з пэўнай выяўленчай мэтай словы з польскай мовы, што захоўваюць адзнакі свайго паходжання. Значную колькасць такіх словаў знаходзім у творах В. Дуніна-Марцінкевіча, Францішака Багушэвіча ды іншых беларускіх пісьменнікаў XIX ст. Тлумачыцца такая акалічнасць недастатковай у тыя часы распрацаванасцю слоўніка беларускай літаратурнай мовы. Так, у паэме Ф. Багушэвіча сустракасм словы: мapaц (сакавік), трэйчы (тройчы), лэб (лоб), прэндка (хутка), чварты (чацвёрты), шчэры (шчыры) і г.д. Паланізмы нярэдка ўжываюцца ў сатырычных або гумарыстычных творах, напрыклад, у вершы Кандрата Крапівы «Ад пачосткі ныюць косткі».

Сярод паланізмаў выдзяляюцца грамадска-палітычныя тэрміны («айчына», «братэрства»), ваенныя («моц», «палкоўнік»), побытавыя словы («пярсцёнак», «сукенка»), прастамоўныя («быдла», «лямант»). Праз польскую мову ў беларускую прыйшла значная колькасць словаў з іншых моваў (лац. «колер», ням. «карэта»).

Лексіцы польскага паходжання ў сучаснай беларускай мове ўласцівыя спалучэнні ен (эн), ён (он), а на месцы польскіх насавых галосных с; і a («парэнчы», «маёнтак», «вандроўка»); -дл- («кавадла», «страшыдла»); -лу- паміж зычнымі («слуп», «тлусты»); суфіксы -іск-а («вятрыска»); -унак («пакунак»); -ізн-а («бялізна»); цвёрдае вымаўленне зычных перад галоснымі е(о): «бэз», «пэўны»; я (а) на месцы ўсходнеславянскіх о (э): «жалязка», «бляск»; гук ц (на месцы ч): «цудоўны» (руск. чудесный), «дурацца»(руск. чураться).

У рускую паланізмы пачынаюць пранікаць у вялікай колькасці з XVI — XVII стст., у тым ліку праз старабеларускую мову і праз жывыя беларускія і ўкраінскія гаворкі. Прыклады паланізмаў у рускай мове: быдло, вензель, дозволить, доконать, доскональный, забияка, клянчить, отчизна, повидло, подлец, подначить, поединок, пончик, поручик, предместье, сума, фигляр, хлопец, шарить, шкодливый, шляхта. Пад уплывам польскай мовы ў рускай мове ўзніклі такія граматычныя адзінкі і з'явы, як адсутныя ў старажытнарускай злучнікі «если» (josli) і «так что» (tak со), часціца «якобы» (jakoby), канструкцыя «что за» (со [to] za), «принимать за кого» (przyjac za kogo).

Паланізмы ва ўкраінскай мове: «натхнення», «коштовність», «вартість» і інш.

Шэраг паланізмаў ёсць у нямецкай мове, напрыклад «Gurke» (агурок), «Steiglitz» (шчыгол), а таксама ў іншых еўрапейскіх мовах. У некаторых выпадках іх цяжка адрозніць ад іншых славізмаў, што прыйшлі з чэшскай і лужыцкай моваў, такіх, напрыклад, як «Quark» (тварог).

У англійскай мове паланізмы звычайна звязаныя з польскай культурай, напрыклад, «kielbasa» (каўбаса), «hetman» (гетман).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 4 (645) студзень 2017 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.