ПАЛАТНО — двухнітовая льняная тканіна, вырабленая ў хатніх умовах. Кужэльнае палатно, якое ткалі ў 11 — 14 і больш пасмаў, выкарыстоўвалася на жаночыя і святочныя мужчынскія
кашулі, а таксама
наміткі. 3 пачыснага (зрэбнага ў 8—10 пасмаў) палатна шылі мужчынскія будзённыя кашулі і порткі.