Субота, 27.07.2024, 07:23

ПАЛІТОНІМЫ

Галоўная »
ПАЛІТОНІМЫ (грэч. politeia дзяржава + опута імя) — назва народаў адпаведна іх дзяржаўна-палітычнай прыналсжнасці. Паходзіць ад назвы тэрыторыі (Украіна — украінцы, Італія — італьянцы) ці ад этноніма аднаго з плямёнаў, народаў, што даў назву дзяржаве (русы — Русь, палякі — Польшча, шведы — Швецыя, франкі — Францыя).

На тэрыторыі Беларусі адным з першых палітонімаў была назва палачане, што ў IX ст. вызначала частку крывічоў, у X — XIII стст. — насельніцтва Полацкага княства. Першапачаткова (IX — X стст.) ролю палітоніма адыгрываў і этнонім русы, якім вызначалі ўсіх падданых зямлі русаў на чале з кіеўскімі князямі. У XVI — XVIII стст. у якасці палітоніма выступала назва літвіны, якой называлі ўсіх жыхароў Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XVIII — XIX ст. на значную частку насельніцтва Беларусі (пераважна праваслаўнага) у якасці палітоніма распаўсюдзілася назва рускія, якая мела яшчэ і канфесійны сэнс.

Па меры этнічнай кансалідацыі розных тэрытарыяльных групаў народаў палітонімы часта трансфармуюцца ў этнонімы (жыхары Францыі — французы) або існуюць разам з этнонімамі розных народаў адной дзяржавы (жыхары Югаславіі — югаславы, сербы, харваты, славенцы і інш.).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №14 (655) сакавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.