Субота, 27.07.2024, 03:35

ПАЛУБЕС

Галоўная »
ПАЛУБЕС (сапр. Сцяпан Іванаў) – цаніннік другой паловы XVII ст. Выхадзец з Мсціслава. Майстар паліхромных маёлікавых рэльефаў.

Рана асірацеў. Быў вывезены ў Масковію князем Аляксеем Трубяцкім, які «пазычыў» яго настаяцелю Уваскрасенскага манастыра. Атрымаўшы вядомасць, Палубес паступіў у палацавае ведамства і пераехаў у Маскву. Жыў у Ганчарнай слабадзе, там заснаваў сваю майстэрню, дзе з вучнямі вырабляў керамічныя фрызы і пано. У Маскве з 1654 (?) працаваў у князя Трубяцкога, у 1660 – 1666 гг. аздабляў Уваскрасенскі сабор у Новаіерусалімскім манастыры на Істры. 3 1666 г. майстар Збройнай палаты Маскоўскага Крамля. Сярод працаў у Маскве: кафляныя фрызы царквы Грыгорыя Неакесарыйскага (створаныя з I. Максімавым да 1672 г.) і Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве (1674 г.), маёлікавая аздоба «Церамка» над брамай Круціцкага падвор'я (1693 – 1694 гг.). Мяркуюць, што ўдзельнічаў у аздабленні Церамнага палаца, царквы Спаса за залатымі кратамі і Аптэкарскага прыказа ў Крамлі. Найбольш значны твор — маёлікавыя рэльефы апосталаў для царквы Успення ў Ганчарах (Масква, 1691 г.).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №15 (656) красавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 39
Гасцей: 39
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.