Субота, 27.07.2024, 02:46

ПАНАРАМА ГОРАДА

Галоўная »
ПАНАРАМА ГОРАДА — агульны выгляд гарадскога асяроддзя, якое ўключае забудову, адкрытую прастору, ландшафт. Для панарамы горада характэрная шматпланавасць успрымання (з наземных кропак, вышынных будынкаў і збудаванняў, лятальных апаратаў, гарадскога транспарту, апошнім часам скарыстоўваюцца верталёты і дроны).

Панарамы буйных гарадоў успрымаюцца фрагментарна. Пры гэтым паслядоўны агляд з боку адкрытых прастораў, набярэжных, асобных гарадскіх ансамбляў дае магчымасць атрымаць пэўнае ўяўленне аб панараме горада ў цэлым. Важнае месца ў панараме буйных гарадоў адыгрываюць іх цэнтры, дзе канцэнтруюцца найбольш значныя гарадскія ансамблі. Немалаважнае значэнне для стварэння выразнай панарамы горада мае арганізаваная ўзаемасувязь забудовы з рэльефам, гарманічнае спалучэнне замкнёных і адкрытых прастораў, супадпарадкаванасць архітэктурных акцэнтаў. Контуры забудовы і рэльефу, што ўспрымаюцца здалёку на адной плоскасці, ствараюць сілуэт — своеасаблівую вертыкальную праекцыю горада. Забеспячэнне спрыяльных умоваў для ўспрымання панарамы горада — адна з галоўных задачаў, што вырашаецца на розных стадыях горадабудаўнічага праектавання (пры распрацоўцы генеральных планаў, праектаў дэталёвай планіроўкі). У сусветнай і айчыннай практыцы горадабудаўніцтва шмат прыкладаў выразных панарамаў горада. Да найлепшых узораў адносяцца шматпланавыя панарамы гістарычнага цэнтра Гродна, Полацка, Навагрудка. Своеасаблівая панарама горада гістарычнага цэнтра Пінска: яго асноўныя архітэктурныя дамінанты размешчаныя на плоскім рэльефе ўздоўж галоўнай вуліцы, і таму панарама з боку паралельнай гэтай вуліцы, ракі Піна мае выгляд сілуэта. У сучасным горадабудаўніцтве склаліся выразныя шматпланавыя панарамы цэнтраў Мінска ў зоне водна-зялёнага дыяметра, Віцебска, Мазыра і іншых гарадоў.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №34 (675) верасень 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.