Субота, 27.07.2024, 03:59

«ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА»

Галоўная »
«ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА» — культурна-асветная арганізацыя. Існавала ў Слуцку з лютага 1917 года да 1920 года пры гімназіі. Мела літаратурную, краязнаўчую і драматычна-харавую секцыі. Кіраўнік драматычнага калектыву А.Бараноўскі. Налічвала больш за 200 удзельнікаў. Летам 1920 года з драматычным калектывам працаваў У.Галубок (як педагог і рэжысёр). Ставілася пераважна беларуская драматургія. «Папараць-кветка» мела гурткі-філіялы на Случчыне і Капыльшчыне: «Зарніца» (в.Старыца, кіраўнік А.Калпак), — «Крыніца» (в.Засялонне — Аніхоўскі), «Зорка» (в.Ліпнікі, в.Ісерна — У.Дубіна; в. Сухая Міля — М.Дубіна), школьны гурток (в.Грозаў — Пратасевіч) і іншыя.

Сярод пастановак: «Паўлінка» Янкі Купалы, «Суд», «Госць з катаргі», «Бязвінная кроў», «Душагубы» і «Апошняе спатканне» У.Галубка, «Рысь» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца. Выконваліся вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага і іншых.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №40 (681) кастрычнік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 36
Гасцей: 36
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.