Субота, 27.07.2024, 03:31

ПАПЛАЎ

Галоўная »
ПАПЛАЎ — традыцыйная рыбалоўная прылада, прызначаная для лоўлі рыбы, якая аслабленая ад нястачы кіслароду ў зімовай вадзе і сплывае напрадвесні па цячэнні. Называлі таксама вароты, ніць, езавая сетка.


Меў выгляд сеткавага мяшка, прымацаванага да двух шастоў (вузмукаў), якія кольцамі злучаліся з доўгімі тоўстымі каламі (жорасцямі) так, што маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж іх. Каб рыба не магла выйсці з мяшка, унутры яго (пры ўваходзе) прывязвалася сеткавая перагародка (падпона).

Паплаў устанаўліваўся ў палонцы пры дапамозе жорасцяў (убіваліся ў дно вадаёма, верхнія канцы абапіраліся на лёд.). У рабочым стане ніжняя частка мяшка прыціскалася вузмукамі да дна, а верхняя падтрымлівалася вяроўкамі. Ад мяшка адыходзіла некалькі шнуроў (старажоў), паторгванне якіх «паведамляла» рыбакам, што ў сетцы ёсць рыба. Паплавы выкарыстоўваліся і разам з езамі (загародамі на мелкаводных рэчках і пратоках).

Лоўля рыбы паплавамі была пашыраная на Палессі, вядомая таксама ў Цэнтральнай Беларусі і Падняпроўі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №41 (682) лістапад 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.