Субота, 27.07.2024, 02:48

ПАРСУНА

Галоўная »
ПАРСУНА (скажэнне слова «персона» ад лац. persona персона, асоба, твар) – умоўная назва твораў беларускага, рускага і ўкраінскага партрэтнага жывапісу канца XVI – XVII стст.

Парсуна – пераходны этап ад іканапісу да свецкага партрэта. Раннія парсуны паводле тэхнікі выканання і вобразнага ладу не адрозніваліся ад абразоў. У XVII стагоддзі развіццё парсуны звязанае з дзейнасцю жывапіснай майстэрні Збройнай палаты Маскоўскага Крамля. У другой палове XVII стагоддзя развіццё парсуны ішло ў двух кірунках: узмацнення абразовага пачатку і паступовага засваення прыёмаў заходне-еўрапейскага жывапісу, імкнення да перадачы індывідуальных асаблівасцяў мадэлі, аб'ёмнасці формаў пры захаванні традыцыйнай плоскаснасці ў трактоўцы адзення. Парсуны таго часу пісалі алеем на палатне, часам з натуры.

У жывапісе Беларусі XVI – XVII стагоддзяў арыентацыя на традыцыі ранніх партрэтных адлюстраванняў, што сустракаюцца ў фрэскавым і іканапісным жывапісе Старажытнай Русі і рускай парсуны, адметная ў партрэтах Міхаіла Барысавіча (канец XVI – пачатак XVII стагоддзяў), Канстанціна Астрожскага (першая палова XVII стагоддзя. Рысы парсуны маюць партрэт сармацкі, партрэт данатарскі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №1 (670) студзень 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 60
Гасцей: 60
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.