Субота, 27.07.2024, 02:51

ПАРТЫЗАНСКАЯ ВАЙНА

Галоўная »
ПАРТЫЗАНСКАЯ ВАЙНА – вайна, якую вядуць ваенныя фармаванні, што маскіруюцца пад мясцовае насельніцтва і пазбягаюць непасрэдных, адкрытых і значных сутыкненняў з ворагам. Асноўны ўхіл робіцца ў бок засадаў, выправаў у месцы размяшчэння ворагаў, дыверсійна-падрыўных акцыяў у тыле.

Першымі ў гісторыі партызанскую вайну практыкавалі скіфы ў вайне супраць персаў (VI стагоддзе да нашай эры). У Новы Час партызанская вайна паказала сваю эфектыўнасць у барацьбе з французскімі інтэрвентамі ў Расіі (вайна 1812 года). Пад час грамадзянскай вайны ў Расіі ўсе бакі, так ці іначай, карысталіся метадамі партызанскай барацьбы. Эпізадычна, у, 1920  – 1930-я гады, партызанская барацьба вялася на землях СССР праціўнікамі савецкай улады, у Заходняй Беларусі – праціўнікамі польскай улады («Рудабельская рэспубліка», партызанскі рух «Зялёны дуб»). У XX стагоддзі метадамі партызанскай вайны актыўна карысталіся радыкальныя рухі ў краінах трэцяга свету (Куба, В'етнам, Гватэмала, Ірак, Рабочая партыя Курдыстана ў Турцыі, Перу ды іншыя).

Партызанскую вайну Мао Цзэдун назваў самым эфектыўным сродкам супраціўлення ўладзе і высунуў асноўную яе ідэю: «Вораг нападае – мы адыходзім, вораг спыніўся – мы трывожым, вораг адыходзіць – мы пускаемся ў пагоню». Партызанская вайна патрабуе наяўнасці партызанскай базы і партызанскага раёна.

У Беларусі актыўная партызанская вайна супраць нямецкай акупацыйнай улады разгарнулася ў час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вяртання савецкай улады ў Прыбалтыцы, Беларусі і Украіне дзейнічалі антысавецкія партызанскія рухі («Лясныя браты», Армія Краёвая, «Чорны кот», група Янкі Філістовіча, Украінская паўстанцкая армія).

Удзельнікі партызанскага руху не адпавядаюць патрабаванням для ваенных фармаванняў, бо ў час удзелу ў ваенных дзеяннях партызаны маскіруюцца пад цывільных людзей (не маюць ні формы, ні адрозных знакаў, зброю хаваюць) і прымушаюць акупацыйную ўладу выконваць жорсткія дзеянні супраць усіх цывільных людзей.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №11 (700) сакавік 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 59
Гасцей: 59
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.