Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Пятніца, 20.09.2024, 05:50 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ПАРТЫЗАНСКІ РУХ У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫГалоўная »ПАРТЫЗАНСКІ РУХ У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (1941–1944 гады) – адна з формаў узброенай партызанскай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкай акупацыі тэрыторыі СССР у часы Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны. Паводле арганізацыі і кіравання, і з улікам геаграфічных умоваў, у савецкім партызанскім руху выдзяляюцца партызанскія рухі, што дзейнічалі ў Беларусі (БССР), Украіне (УССР), у Прыбалтыцы, у Карэліі, у Расіі (РСФСР). Пэўны час (у 1944 годзе) савецкія партызанскія злучэнні дзейнічалі і па-за межамі СССР, а таксама існавалі савецкія партызанскія сілы ў складзе іншаземных антыфашысцкіх сілаў. Стварэнне партызанскіх групаў і атрадаў пачалося адразу пасля пачатку баявых дзеянняў Германіі супраць СССР. У заходніх абласцях у выніку хуткага прасоўвання нямецкіх войскаў за лініяй фронту заставалася вялікая колькасць савецкіх ваенных, партыйных і савецкіх работнікаў, якія і склалі на тых тэрыторыях аснову партызанскага руху першага года вайны. Далей на ўсход сацыяльная база партызанскага руху ўключала ў сябе асабовы склад знішчальных батальёнаў, батальёнаў народнага апалчэння, дыверсійных і разведвальных групаў НКУС і ГРУ, арганізацыйных групаў, якія засылаліся на акупаваную тэрыторыю, партыйных і камсамольскіх арганізатараў, якіх накіроўвалі для арганізацыі падпольнай структуры партыйных арганізацыяў і іншага. Першыя партызанскія атрады ў БССР: «Старасельскі» (камандзір маёр Дародных), Жабінкаўскі раён, 23.06.1941 год; атрад пад камандаваннем В.Каржа, Пінск, 26.06.1941 год, іншыя. Першае паведамленне Савінфармбюро аб баявых дзеяннях партызанаў было агучанае 5 ліпеня 1941 года. Камуністычная партыя паспяшалася ўзяць партызанскую барацьбу, што пачала складвацца стыхійна, пад свой кантроль. Так, у дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) (29.06.1941 год) партыйным органам была пастаўленая задача арганізацыі партызанскіх атрадаў і дыверсійных групаў. Публічна агучаная прамова I.Сталіна (03.07.1941 год) заклікала да «ўсенароднага супраціўлення ворагу». Пастанова ЦК УКП(б) «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войскаў» (18.07.1941 год) патрабавала, каб партызанскі рух фармаваўся не толькі з партыйных актывістаў, але наогул з усяго насельніцтва акупаваных тэрыторыяў. Адзначаецца, што значэнне прамовы Сталіна было не толькі ў прадвызначэнні савецкай палітыкі, але і ў тым, што ва ўмовах тагачаснай жорсткай рэгламентаванасці грамадства прамова давала своеасаблівы дазвол на самастойныя дзеянні, пазбаўляла ад страху за выяўленую ініцыятыву, і многіх заахвоціла застацца ў нямецкім тыле і ўступіць у партызанскую барацьбу. Апроч ЦК УКП(б) непасрэдна пытаннямі арганізацыі партызанскага руху ў пачатку вайны займаліся Галоўнае палітупраўленне Чырвонай Арміі, НКУС, ГРУ. У канцы 1941 года на ўсёй акупаванай тэрыторыі СССР дзейнічалі две тысячы партызанскіх атрадаў (да 90 тысяч байцоў). У канцы 1943 года колькасць партызанскіх сілаў складала у Беларусі 153,5 тысяч чалавек (апроч іх амаль 30,8 тысяч перайшлі на савецкі бок фронту пры прасоўванні лініі фронту), дзейнічалі 144 партызанскія брыгады. Крыніца: «Краязнаўчая газета» №12 (701) сакавік 2018 год |
|