ПЕРШАМАЙСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПЕРШАМАЙСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Першамайская (Абрына) Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў былым сядзібна-паркавым комплексе. Пабудавана ў 1911 годзе з цэглы як фамільная пахавальня Кошыцаў — уладароў маёнтка Абрына.
Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашана прыземістым квадратным у плане аб'ёмам пад пакатым чатырохсхільным пакрыццём, над якім узвышаецца вуглавы кубападобны аб'ём увахода ў склеп. Грані капліцы рытмічна расчлянёны арачнымі люкарнамі і кароткімі лапаткамі ў прасценках.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|