Субота, 27.07.2024, 02:27

ПЕШКА Юзаф (Jozef Peszka)

Галоўная »
ПЕШКА Юзаф (Jozef Peszka; 19 лютага 1767 года, Кракаў — 4 верасня 1831 года, Кракаў) — жывапісец, прадстаўнік акадэмічнага класіцызму. Магістр прыгожых мастацтваў (пасля 1810 года). Творчасць звязаная з мастацкім жыццём Беларусі.


Вучыўся ў Д.Эстрэйхера ў Кракаве. Жывапісу навучаўся з 1786 года ў Ф.Смуглевіча ў Варшаве, які аказаў на Юзафа Пешку значны ўплыў.

У 1793—1812 гадах жыў у Гродне, шмат падарожнічаў, з прыпынкамі ў Вільні (1794—1798, 1802, 1803, 1807, 1812), Віцебску, Магілёве, Мінску, Нясвіжы.

У Нясвіжы каля 1807—1810 гадоў быў прыдворным мастаком Міхаіла Радзівіла, апекуна ўладальніка Нясвіжа Дамініка Радзівіла. Часта наведваў Магілёў, Нясвіж, Ліду, Смілавічы, Дукору. У 1812 годзе вярнуўся ў Кракаў, з 1815 года — прафесар жывапісу і малюнка ў Школе прыгожых мастацтваў. Пісаў пераважна партрэты чыноўнікаў і гараджанаў. Выкладаў тэорыю мастацтва ў Ягелонскім універсітэце, кіраваў кафедрай жывапісу і малюнка ў Кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.

Юзаф Пешка быў не толькі партрэтыстам, але і аўтарам гістарычных і алегарычных кампазіцыяў, пейзажаў, замалёвак відаў гарадоў і мястэчак. Пад час вандровак маляваў і пісаў, галоўным чынам акварэллю і сепіяй, пейзажы, у тым ліку серыі відаў Мінска, Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Навагрудка, Ліды, Смалянаў і іншых гарадоў. Яго пейзажы, а таксама серыя гарадскіх краявідаў, з'яўляюцца асабліва каштоўнымі для вывучэння архітэктуры Мінска.

Пад уплывам Ф.Смуглевіча напісаў некалькі карцінаў на гістарычныя тэмы. Аўтар алегарычных і гістарычных кампазіцыяў «Пастрыжэнне Мечыслава I», «Баляслаў Крывавусты нападае на памораў», «Перамога Сабескага пад Венай», «Хрыстос перад Пілатам», «Называнне Кракава вольным горадам», «Напалеон на кані» ды іншыя. Пісаў партрэты (А.Чартарыйскага, К.Сапегі, С.Солтана, I.Закрэўскага, сям'і Манюшкаў), аўтапартрэт.

Вядомыя творы: «Тры дамы, тры музы» (прыкладна 1800 год, Нацыянальны музей у Варшаве), «Партрэт Францішка Смуглевіча» (1790—1800 гады, Карцінная галерэя ў Львове).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 05 (742) люты 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 30
Гасцей: 30
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.