Субота, 27.07.2024, 02:35

ПРОШЧА

Галоўная »
ПРОШЧА — (крыніца, возера, камень, узгорак і гэтак далей), месца, надзеленае паводле ўяўленняў вернікаў незвычайнымі надпрыроднымі сіламі і ўласцівасцямі.

У навуковы ўжытак тэрмін «прошча» ўвёў у пачатку XX стагоддзя Мікалай Янчук. Прошчай называлі таксама маленне аб дараванні грахоў з ахвярапрынашэннямі ў якім-небудзь «святым» ці «цудоўным» месцы. Вера ў прошчу генетычна звязаная з культам прыроды. Некаторыя прошчы ўзніклі з язычніцкіх свяцілішчаў. Аднак этнографамі зафіксаванае ўзнікненне прошчы і ў XIX—XX стагоддзях, калі з пэўным месцам звязвалася якая-небудзь падзея, што лічылася цудам (напрыклад, хуткае пазбаўленне ад хваробы). Прошчам пакланяліся, іх наведвалі, каб пазбавіцца ад хвароб, рабілі ахвярапрынашэнні (палатно, ручнікі, кветкі, ежу, грошы і іншае).

Значная частка прошчаў была прызнаная хрысціянскім духавенствам і знаходзілася пад яго апекай. Каля такіх прошчаў нярэдка будавалі капліцы, цэрквы, касцёлы, у дні рэлігійных святаў наладжваліся хрэсныя хады і богаслужэнні. Часта прошчай лічыліся некаторыя камяні з незразумелымі надпісамі, камяні-следавікі, паглыбленні на якіх нагадвалі формай чалавечую ступню, што лічылі следам боскай маці, крыніцы і калодзежы, вада з якіх, меркавалася, вылечвала ад пэўных хваробаў (пераважна вачэй), некаторыя азёры (напрыклад, Свіцязь, вядомае пад назвай «Святое»), узгоркі (пераважна самыя высокія ў пэўнай мясцовасці), некаторыя адметныя дрэвы. Найбольш вядомымі прошчамі былі Сіняя Крыніца каля Слаўгарада, Святая Горка каля Смілавічаў, Мар'іна Горка ў Пухавіцкім раёне, нагрувашчванне вялізных камянёў на ўзгорку каля вёскі Горка Дзятлаўскага раёна, камяні-следавікі непадалёк Навагрудка, каля вёскі Мэйры Лідскага раёна, на Траецкай гары ў Мінску, на паўдарозе са Слуцка ў вёску Грозаў, дуб каля вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна, ліпа каля вёскі Капланцы Бярэзінскага раёна і іншыя.

У пэўнай меры да прошчы прымыкаюць некаторыя камяні (Чортавы, Змеевы, камяні-краўцы, з выявамі слядоў жывёлаў). Каля іх не маліліся і не прыносілі ахвяраванняў, аднак яны карысталіся пэўнай пашанай сярод насельніцтва.

Прошчы на тэрыторыі Беларусі даследавалі Мітрафан Доўнар-Запольскі, Мікалай Янчук, Фёдар Пакроўскі, Еўдакім Раманаў, Адам Багдановіч, Міхаіл Мялешка.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 35 (808) верасень 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 26
Гасцей: 26
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.