Субота, 27.07.2024, 11:50

РАГОТНЕНСКІ КАСЦЁЛ АНЁЛАЎ-АХОЎНІКАЎ

Галоўная »
РАГОТНЕНСКІ КАСЦЁЛ АНЁЛАЎ-АХОЎНІКАЎ размяшчаецца ва ўсходняй частцы вёскі Раготна Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1840 годзе з цэглы. Пасля 1866 года пераабсталяваны пад Ражджаства-Багародзіцкую царкву. У 1920-я гады вернуты католікам, у 1947 годзе закрыты. Зноў асвячоны ў 1989 годзе. На 1997 год налічвалася 845 парафіян.


Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашаны магутным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад адзначаны буйнамаштабным шасцікалонным порцікам з вялізным антаблементам, над якім узвышаюцца бакавыя чацверыковыя вежы-званіцы і трохвугольны франтон паміж імі. Бакавыя фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.