РАСЛАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РАСЛАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўночнай ускраіне вёскі Расла Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Узведзена ў 19 стагоддзі з цэглы.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным аб'ёмам на пастаменце і пад шатровым дашкам. Франтальная грань крапавана лучковай ашклёнай нішай для абраза.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|