Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 27.07.2024, 03:54 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
РУЧЫЦАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »РУЧЫЦАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці, насупраць царквы. Пабудавана ў 1765 годзе з цэглы віленскім архітэктарам Т.Жаброўскім у сядзібе «Ганута» (не захавалася) трокскага ваяводы Т.Агінскага. ![]() Помнік архітэктуры ракако. Вежападобнае чатырохграннае збудаванне, узнесенае на высокі цыліндрычны пастамент. Грані раскрыты высокімі арачнымі прасветамі, вуглавыя пілястры ў аснаванні скручаны ў валюты. У завяршэнні вежы фігурны S-падобнага профілю цагляны купал. Архітэктура насычана крапоўкамі, хвалістымі прафіляванымі карнізамі, філёнгамі. Пад купалам была пастаўлена скульптура Маці Божай. Помнік вызначаецца зграбнымі прапорцыямі, паветранай лёгкасцю, маляўнічым сілуэтам. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. |
|