РУДАЯВАРСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЮЗАФАГалоўная »
РУДАЯВАРСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЮЗАФА размяшчаецца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Руда Яварская Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 1936 года з дрэва, зачынена ў 1940 годзе і прыстасавана пад магазін. Вернута прыхаджанам ў 1989 годзе.
Помнік народнага дойлідства. Складаецца з прамавугольных у плане нартэкса, малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавымі сакрысціямі. Вертыкальнай дамінантай з'яўляецца аднаярусная чацверыковая шатровая вежа- званіца. Над вальмавым дахам апсіды — шатровая чацверыковая сігнатурка. Рытміку бакавых фасадаў ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы і брусы-сцяжкі ў прасценках. Франтон галоўнага фасада ашаляваны «ў елку». У перакрытую плоскай столлю залу выступаюць хоры на чатырох слупах з бакавой лесвіцай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|