РУСАКОЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РУСАКОЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Русакі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1930-я гады з дрэва, у канцы 20 стагоддзя адноўлена.
Кампактнае прамавугольнае ў плане збудаванне пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны двумя бакавымі прамавугольнымі аконнымі і ўваходным праёмамі. Памяшканне аформлена ў народна-этнаграфічным стылі: алтарная полка з тканай посцілкай, бакавыя лавы, металічнае ўкрыжаванне на тарцовай сцяне, штучныя кветкі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|