ВАРОНЧАНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВАРОНЧАНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках вёскі Варонча Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 20 ст. з дрэва.
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным надтрохвугольным франтонам шатровай вежачкай з крыжом. Адкрыты зруб на бакавых фасадах прарублены прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|