ВАЎКАЛАТСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВАЎКАЛАТСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках вёскі Ваўкалата Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 1903 г. з цэглы Б.Сакалоўскім.
Помнік архітэктуры «цаглянага стылю»ў рэчышчы мадэрна. Вырашана двух'яруснай чатырохграннай вежай са спічастым шатром. Першы ярус глухі, крапаваны прамавугольнымі панэлямі (у адной з граняў мемарыяльная дошка), другі — адкрыты лучковымі прасветамі і завершаны па гранях гарадковым фрызам; трохвугольнымі франтончыкамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|