ВЯЛІКАСЭРВЕЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВЯЛІКАСЭРВЕЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках вёскі Вялікая Сэрвач Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў першай палавіне 19 ст. з цэглы як фамільная пахавальня ўладальнікаў маёнтка Козел-Паклеўскіх.
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі і ўваходным праёмамі, апяразаны антаблементам, крапаваны пілястрамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|