Нядзеля, 05.05.2024, 06:20

ВЯРОВАЧНАЕ РАМЯСТВО

Галоўная »
ВЯРОВАЧНАЕ РАМЯСТВО — выраб вяровак і канатаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Сыравінай служылі крапіва, ліпавая кара (лыка, мачала), а з часу вырошчвання канапель (1 ст. да н.э.) — пяньковае валакно, часам лён. Канаты і розныя віды вяровак выраблялі з пянькі і пакулля. У беларусаў лыкавыя вяроўкі (лычакі) і мачальныя канаты бытавалі да 19 ст. Вяроўкі выкарыстоўваліся для ўвязвання і пераносу грузаў, вырабу вупражы і інш. Вяроўкі на ўласныя патрэбы здаўна вілі ў кожнай сялянскай гаспадарцы; у 2-й палове 19 ст. іх вырабам займаліся сяляне-саматужнікі. Вяровачны промысел на Беларусі быў найбольш пашыраны ў традыцыйных раёнах ка напляводства і развітога суднаходства (Магілёўская, часткова Мінская і Віцебская губерні).

З канца 19 ст. ў сувязі з павелічэннем фабрычных вырабаў саматужны вяровачны промысел пачаў занепадаць. З развіццём таварна-грашовых адносін прадукцыя промыслу паступала і на рынак. У канцы 18 ст. заснаваны вотчынныя канатныя мануфактуры Зорыча ў Шклове і Пацёмкіна ў Крычаве. У 1860-80-я г. адкрыліся новыя канатныя і вяровачныя прадпрыемствы і майстэрні (з 5 — 20 наёмнымі рабочымі), якія належалі купцам і мяшчанам (у Ветцы, Прапойску (цяпер Слаўгарад), Круглым, Бялынічах, Рагачове, Віцебску і інш.). Калекцыя віцебскіх вяровак экспанавалася на Усерасійскай прамыслова-мастацкай выстаўцы 1881 г.

Тэхналогія вяровачнага рамяства на працягу стагоддзяў амаль не змянілася. Самая старажытная і прымітыўная прылада для віцця вяровак у 2 — 3 пасмы (столкі) — кручкі (з яблыні, лазы, бярозы, алешыны). Яны бытуюць у вёсках і ў наш час. Вяроўкі ў 2 столкі вілі таксама круцёлкай, якая знешнім выглядам нагадвала трызубец з дзяржаннем унізе і перакладзінай зверху. Для віцця больш тоўстых вяровак (3 — 6 столак) выкарыстоўвалі спецыяльны ручны станок, на якім працавала 2—3 чалавекі. Асноўныя дэталі станка: 2 дошкі з драўлянымі калкамі (корбамі), вертыкальна замацаваныя ў калодах, пакладзеных на зямлю. Станкі былі розных варыянтаў: адна з калод магла быць пераноснай або ставілася на колы. Традыцыйнае прыстасаванне для вяровачнага рамяства на Усходнім Палессі — вертыкальнае кола. На Палессі яно сустракаецца і ў наш час.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.