ВОЎЧЫНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВОЎЧЫНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца пры выездзе на вёску Высокае на ўскраіне вёскі Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў першай палавіне 20 ст. з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным павільёнам, над якім узведзена прамавугольная стэла-сценка з двухгранным верхам. Ніжні ярус збудавання адкрыты арачным лучковым прасветам і мае ўнутры драўляны крыж, франтальная грань другога яруса крапавана арачнай нішай-экседрай для культавай скульптуры.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|