Субота, 19.05.2012, 08:16

ВЫБАРНАЕ ТКАЦТВА


ВЫБАРНАЕ ТКАЦТВА — тэхніка народнага ткацтва. Бытавала ў канцы 19 — пачатку 20 ст. пераважна на Гомельшчыне і Віцебшчыне. У народзе выбарнае ткацтва звычайна называюць перабіраннем. Для выбарных тканін характэрны рэльефны ступеньчата-геаметрычны арнамент, утвораны насцілам узорнага ўтку на фонавае палатно. Па тэхніцы выканання выбарнае ткацтва падобна на двухуточнае бранае ткацтва: узор перабіраецца на дошчачку-бральніцу і кожны атрыманы зеў фіксуецца спецыяльнымі матузкамі (паўнітамі) ззаду нітоў. Аднак у выбарным ткацтве ўзорны ўток закладваецца не па ўсёй шырыні тканіны, а асобнымі ўчасткамі (выбарна), што дае магчымасць больш свабодна кампанаваць узорныя элементы і рабіць больш разнастайнымі іх колеравую гаму.

выбранае ткацтва
выбранае ткацтва
Натыканне ўзору ў выбраным ткацтве
(правы і левы бок тканіны)


выбранае ткацтва
Выбранае ткацтва

Выбарным ткацтвам упрыгожвалі ручнікі, кашулі, андаракі (у залежнасці ад прызначэння тканін выкарыстоўвалі самапрадзеныя льняныя, а таксама пакупныя ніткі). Віцебскія ручнікі ткалі з выкарыстаннем чырвоных, сініх, жоўтых, чорных, зялёных нітак, для тканін Гомельшчыны характэрна спалучэнне белага, чырвонага і чорнага колераў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.