ЗААСТРАВЕЧАНСКІ КАСЦЁЛГалоўная »
ЗААСТРАВЕЧАНСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці. Будаўніцтва ажыццяўлялася ў 1937—39 гг. (не скончана) на месцы драўлянага касцёла 1933 г., які згарэў праз тры гады. У савецкі час будынак касцёла быў перабудаваны пад механічныя майстэрні.
Прамавугольны ў плане шырокі будынак пад двухсхільным дахам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|