ЗАБАЛАЦЬСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЗАБАЛАЦЬСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках ў вёсцы Забалаць Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 1860-я гг. з цэглы як надмагілле старшыні суда Лідскага павета В.Яноўскага (1795—1863 гг.).
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана чатырохграннай вежай, пастаўленай на кубападобны пастамент і завершанай шатровым дашкам з крыжом. Атынкаваныя грані пастамента (на адной з іх мармуровая мемарыяльная дошка) і франтальная грань вежы крапаваны прамавугольнымі нішамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|