«ЗАЯЦ» – традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Лакальныя назвы «Зайчык», «Заёнец». Бытуе, у асноўным, на Беларускім Палессі.
"Заяц". Выконваюць жыхаркі вёскі Бярозкі Брагінскага раёна
М.Федароўскі, які зафіксаваў яго з нотным прыкладам у канцы 19 ст. ў мястэчку Свіслач
Ваўкавыскага павету, паведамляў, што «заяц» танцавалі ўдваіх. Танцоры над пакладзенымі накрыж паленамі перабіралі нагамі накшталт
«Казачка», і той, хто зачэпліваў нагой за палена, аддаваў фант. Спявалі прыпеўку ў тэмпе
«Кракавяка»: «На гурэ, гурэчцы, седзі заёнц, // Сваімі бялымі нужкамі пшэбераёнц...». Зафіксаваны на
Гомельшчыне, дзе варыянты «зайца» чаргаваліся павольнай і хуткай часткамі. Танец звычайна суправаджаўся прыпеўкамі:
У сучасным побыце танец-гульня зафіксаваны ў Лельчыцкім раёне. Музычны памер 4/4. Выконвае адзін чалавек, астатнія спяваюць: «На прыгорку сядзіць зайчык, // вон вушамі шавяляе, // ножкамі перабірае, // гэта зайчык, гэта зайчык».